Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” сумесна з Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і FHI 360 прадстаўляе штогадовае выданне Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі за 2019 год.
Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (CSOSI) – гэта аналітычны інструмент, які дазваляе ацаніць узровень развіцця грамадзянскай супольнасці больш чым у 70 краінах свету. Індэкс разлічваецца па сямі ключавых параметрах устойлівасці: прававы асяродак, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне, аказанне паслугаў, інфраструктура сектара і грамадскі імідж. Для ацэньвання выкарыстоўваецца шкала ад 7 да 1, дзе найвышэйшая адзнака – адзінка.
Вынікі ацэнкі ў 2019 годзе
Устойлівасць беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) у 2019 годзе пагоршылася на 0.1 і склала 5.5 балаў, што азначае слабы ўзровень устойлівасці сектара.
У 2019 годзе ўзровень устойлівасці сектара АГС некалькі знізіўся з-за пагаршэння ацэнкі па арганізацыйным патэнцыяле. Хоць гэты параметр застаецца наймацнейшым сярод сямі паказчыкаў устойлівасці сектара, у апошнія гады развіццё ўнутранага патэнцыялу стала для АГС менш прыярытэтным.
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці працягвалі працаваць у неспрыяльных прававых умовах, у значнай ступені залежаць ад замежнага фінансавання і мелі вельмі абмежаваныя магчымасці ўплыву на працэс прыняцця рашэнняў у краіне. Акрамя таго, АГС выказвалі занепакоенасць пагрозай расійскай інтэрнэт- і тэлевізійнай прапаганды.
Тым не менш, многія арганізацыі на працягу года прыкладалі намаганні да павышэння празрыстасці сваёй дзейнасці, а ўлады дэманстравалі некаторую адкрытасць да патрабаванняў актыўных грамадскіх груп.
Чытаць тэкст справаздачы
З вынікамі ацэнкі і тэкстам справаздачы “Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі-2019” на беларускай мове вы можаце азнаёміцца па спасылцы па спасылцы.
Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію выдання Індэкса за 2019 год, калі ласка, запоўніце гэтую форму.
Поўная версія Індэкса для 24 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі даступная на сайце FHI 360.