
Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонда, у тэлеграме.
«Фонд пераходзіць у наступ!
Тры месяцы таму мы стварылі сістэму прамой ўзаемадапамогі паміж беларусамі усяго свету. Учора наш збор на фэйсбуку зачыніўся, вычарпаўшы максімальны тэрмін свайго жыцця. Мы адкрываем новы - і пашыраем свае мэты.
Мы хочам не проста дапамагаць, а стымуляваць развіццё сетак грамадзянскіх ініцыятыў.
Мы працягваем прымаць заяўкі ад звольненых і адлічаных па палітычных прычынах. Але цяпер кожная арганізаваная нізавая структура (дваровыя чаты, прафесійныя аб'яднання лекараў, настаўнікаў, артыстаў і да т.п.) можа таксама звярнуцца па падтрымку фонду.
На што можна атрымаць сродкі?
✔️інфармацыйныя кампаніі;
✔️дваровыя ініцыятывы;
✔️акцыі / маніфестацыі / флэшмобы;
✔️іншыя ідэі па развіцці грамадзянскай супольнасці.
Як атрымаць падтрымку?
✔️Падаць заяўку на info@bysol.org ў вольнай форме з кароткім апісаннем таго, што вы збіраецеся зрабіць (надрукаваць і распаўсюдзіць улёткі, правесці акцыю і г.д.) і колькі гэта будзе каштаваць,
✔️Прайсці хуткую верыфікацыю
✔️Ганяць ва ўсю моц (с)!» — паведамляецца ў тэлеграме.
Спасылка на збор - https://www.facebook.com/donate/988051675049849/