І вось яна на беларускай мове -- СЛАВАМІР РАВІЧ "ДОЎГІ ШЛЯХ"!!! Пераклад Віталь Абрамовіч, мастак Юры Таўбкін
Восенню 1939 года малады паручнік Славамір трапляе ў самае пекла пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля паразы польскага войска ён вяртаецца ў родны Пінск, дзе яго ўжо чакаюць. Маладога афіцэра дапытваюць у вязніцах Мінска, Харкава і Лубянкі, пасля чаго ссылаюць на 25 гадоў прымусовых працаў у сібірскі лагер № 303. Але ён і не падумаў здавацца. Сем вязняў уцякаюць на поўдзень. Героі прайшлі больш за 6000 км праз Манголію, пустыню Гобі і Гімалаі ў Індыю, маючы пры сабе толькі сякеру, нож і мару аб свабодзе.
Купіць кнігу можна ў Акадэмкнізе, Светачы, Цэнтральнай кнігарні, у Светачы і Ведах, у бабруйскай "Крыніца ведаў" і ў гарадзенскай "Цудоўня".
Замовіць з дастаўкай па Менску, дасыланнем па Беларусі і па свеце ў Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by, Тэхналогія, МОЙ МОДНЫ КУТ і ў Інтэрнэт-кнігарня беларускай кнігі Kniganosha.by