Для вымушаных рэлакантаў адкрылася першая беларуская анлайн-школа.

Са словаў Анастасіі Шпакоўскай (заснавальніца школы, актрыса, музыка, лідарка гурта "Naka"), галоўная складанасць, з якой яна сутыкнулася пасля вымушанага выезду з Беларусі ва Украіну ў сувязі з палітычным пераследам – гэта адукацыя дзяцей: адсутнасць прадметаў беларускай скіраванасці і эпідэмія каранавіруса, з-за якой школы не могуць працаваць у нармальным рэжыме.

Гэта падштурхнула Насту да стварэння анлайн-школы. Школы стваралася з улікам запытаў бацькоў і дзяцей:

  • Навучацца зручна з любога месца ў свеце. Школа выдае атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.

  • Частка прадметаў выкладаецца на рускай мове, а па-беларуску – гісторыя Беларусі, мова, літаратура.

  • Паглыбленае вывучэнне англійскай мовы і IT.

Пра дэталі навучання можна даведацца на афіцыйным сайце (http://byschool.com.ua/) анлайн-школы.