Дапамажыце разьвіваць беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org! Запоўніце анкету

Шаноўныя Сябры, наведнікі Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org, знайдзіце, калі ласка, хвілінку-другую на тое, каб запоўніць нашу анкету. Робім яе, каб ацаніць нашу працу і зьмест сайту. Каб задумацца над тым, у які бок ісці далей.

Вашы адказы дапамогуць акрэсьліць напрамкі разьвіцьця Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам. Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для нашага унутранага аналізу. 5 гадоў таму праводзілі мы падобнае апытаньне. Параўнаньне адказаў дазволіць нам ацаніць ці разьвіваемся ў добрым напрамку.

Загадзя дзякуем за Ваш час прысвечаны на запаўненьне анкеты.

Бібліятэкары Kamunikat.org