Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі 20 жніўня стварылі сумесны Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, учыненых супраць удзельнікаў мірных акцый.
Мы будзем працаваць па адзінай метадалогіі і збіраць інфармацыю ў адзіную базу. Мы ведаем, як цяжка сёньня ахвярам катаванняў і не жадаем, каб людзі падлягалі шматлікім апытанням. Мы хочам сабраць як мага больш фактаў і доказаў і каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці.
Камітэт будзе:
-
Фіксаваць выпадкі катаванняў (ёсць адзіная гугл-форма, але мы хочам па магчымасці апытаць асабіста ўсіх, хто гатовы да гэтага);
-
Шукаць сведак і сведчанні аб катаваннях;
-
Ідэнтыфікаваць падазраваных у катаваннях і нялюдскім абыходжанні;
-
Апрацоўваць атрыманую інфармацыю;
-
Сумесна з адвакатамі рыхтаваць судовыя позвы і юрыдычнае суправаджэнне людзей, якія былі катаваныя;
-
Рыхтаваць паведамленні і скаргі ў міжнародныя органы;
-
Рыхтаваць справаздачу па сабранай інфармацыі, якая будзе прадстаўлена як грамадскасці Беларусі, гэтак і міжнародным арганізацыям і інстытуцыям.
Калі вы хочаце далучыцца да гэтай ініцыятывы, то паведамляйце нам. Мы адкрытыя.
Да Камітэту далучыліся: РОО “Правовая инициатива”, Human Constanta, Цэнтр па прасоўванню правоў жанчын «Её права», Українська Гельсінська спілка з прав людини, Всемирная Организация Против Пыток (ВОПП), грамадскае аб’яднанне "Звено", Белорусский документационный центр, грамадская арганізацыя Truth Hounds, Асоціація українських моніторів дотримання прав людини в діяльності правоохоронних органів, дабрачынная арганізацыя Восток-СОС.
Кантакты:
Правовая инициатива:
Тэлефон, Viber, WhatsApp, Telegram, Signal: +375293065423
e-mail: lirngo@gmail.com
Её права:
гар. +375172216633
А1 +375296355662 (Viber)
МТС +375336755662 (Telegram)
e-mail: help@eeprava.by
Human Constanta:
Тэлефон, WhatsApp, Telegram, Signal: +375445623842
e-mail: legal@humanconstanta.by