«Акадэмкніга» прапануе кнігі Сяргея Шапрана: гутаркі з Барадуліным, Алексіевіч, Някляевым, Бураўкіным

У кнігах даследчыка Сяргея Шапрана раскрываюцца найбольшыя беларускія творцы сучаснасці. Кожнаму, хто лічыць беларускую культуру і мову роднымі, не зашкодзіць мець іх у сваёй бібліятэцы.

Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным

01--6y8kn.jpg


У кнізе гутарак з Рыгорам Барадуліным размова ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. I ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну.


У пошуках сэнсу: інтэрв’ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч

02--esn77.jpg


Інтэрв’ю і дыялогі першага беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі — і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя.


Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія

03--ju1dj.jpg


Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт..,». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі.

Гаворка пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка гіісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою…Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім».

Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.


Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна 

04-iu2w3.jpg


Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, паэта. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ёы не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам. У кнізе ўпершыню цалкам друкуюцца гутаркі з Бураўкіным, запісаныя ў апошнія дні, якія падсумоўваюць вынікі яго незвычайнага і вялікага жыцця.

Набыць гэтыя кнігі ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).