Адлічаныя з беларускіх ВНУ студэнты змогуць працягнуць навучанне ў ЕГУ ў Вільні

У выніку бесперапыннага гвалту з боку ўладаў студэнты ВНУ Беларусі працягваюць сутыкацца са штодзённым ціскам з-за асабістай грамадзянскай і палітычнай пазіцыі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Урада Літвы і вопыту 15-гадовай працы ва ўмовах вымушанага выгнання, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) паведамляе аб гатоўнасці прыняць да навучання студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.



За апошнія два дні з беларускіх ВНУ былі адлічаныя ўжо больш за 50 студэнтаў розных накірункаў навучання. Грамадзяне Беларусі, якія навучаліся на праграмах гуманітарных, сацыяльных навук ці мастацтваў і сутыкнуліся з палітычным ціскам з боку ўладаў, могуць звяртацца ў ЕГУ дзеля таго, каб быць залічанымі на падставе перазаліку пройдзеных курсаў.

Раней Урад прыняў рашэнне аб выдзяленні €200 000 для падтрымкі навучання студэнтаў з Беларусі ў ЕГУ. Дзякуючы гэтаму рашэнню, студэнты, якія сутыкнуліся з палітычным ціскам у Беларусі, змогуць звярнуцца па бясплатнае месца для працягу навучання ў ЕГУ.

Пачынаючы з верасня, ЕГУ ужо прыняў станоўчае рашэнне аб прадстаўленні бесплатных месцаў для 19 грамадзян Беларусі са сродкаў Ураду Літвы.

ЕГУ прапаноўвае студэнтам з Беларусі магчымасць працягу навучання па наступных праграмах сталай і дыстанцыйнай формы навучання:

  • Бакалаўская праграма «Візуальны дызайн» (бакалаўр мастацтваў)
  • Бакалаўская праграма «Еўрапейская спадчына» (бакалаўр гуманітарных навук)
  • Бакалаўская праграма «Медыя і камунікацыя» (бакалаўр сацыяльных навук)
  • Бакалаўская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка» (бакалаўр сацыяльных навук)
  • Праграма бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» (магістр права)

Кіраўніцтва ЕГУ вядзе перамовы з міжнароднымі фондамі аб пашырэнні вылучанага фінансавання для студэнтаў з Беларусі, на якіх ажыццяўляўся ціск.  Чакаецца, што ў выніку станоўчага рашэння яшчэ большая кольскасць студэнтаў з Беларусі змогуць працягнуць навучанне ў ЕГУ ва ўмовах адсутнасці ідэалагічнага ціску і ў атмасферы ліберальнай мадэлі адукацыі.

Для таго каб падаць заяву на перавод у ЕГУ, неабходна:

  1. Запоўніць заяву і даслаць яе на students.requests@ehu.lt, прыклаўшы акадэмічную даведку аб пройдзеных курсах.
  2. Запоўніць заяву аб прадастаўленні фінансавай дапамогі і даслаць яе на office@ehu.lt, прыклаўшы дакументы, якія ілюструюць палітычны ціск.
  3. Падаць анлайн-заяву на прызнанне ў Літве атэстата/ дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Па выніках выканання названых пунктаў неабходна запоўніць анлайн-анкету будучага студэнта ЕГУ.

Кансультацыі праводзіць Аддзел камунікацыі і развіцця:

ЕГУ гэта адзіны беларускі ўніверсітэт, які цалкам прытрымліваецца прынцыпаў акадэмічных свабодаў.  Дзякуючы ліберальнай мадэлі навучання, выкладанню на родных мовах і інтэнсіўнай англамоўнай падрыхтоўцы, а таксама паўнавартаснаму паглыбленню ў рэалізацыю сацыяльных праектаў, студэнты-беларусы атрымліваюць сапраўды еўрапейскую адукацыю, якая дазваляе рэалізаваць свае прафесійныя і творчыя амбіцыі як у Беларусі, так і па ўсім свеце. Пасля вымушанага пераезду ЕГУ ў Вільню выпускнікамі ўніверсітэта сталі 2577 чалавек, абсалютная большасць з іх грамадзяне Беларусі.


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт