20–30 верасня – «Паўночнае ззянне» 2021

7-ы Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе 20-30 верасня 2021 у фармаце online на платформе кінафестывалю.
Наш мінулагодні вымушаны досвед з фарматам online апынуўся ўдалым, а складанасці, выкліканыя пандэміяй і сацыяльна-палітычнымі турбулентнасцямі, пакуль не вырашыліся. Таму ў 2021 годзе мы працягваем і ўдасканальваем ваш і наш online experience. Фільмы праграмы можна будзе паглязець у любой кропцы Беларусі згодна з раскладам. 
У дадзены момант каманда фестывалю сумесна з партнёрамі ўдасканальвае online платформу для таго, каб зрабіць яе больш зручнай і камфортнай. 


Праграма сёлета складзецца з 16 фільмаў са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. А таксама з беларускай праграмы, якую «Паўночнае ззянне» ўпершыню паўнавартасна правяло і заявіла летась. У планах ー традыцыйная Індустрыйная платформа з майстар-класамі і лекцыямі, а таксама новая візуальная мова фестывалю, на якой мы пагаворым з гледачамі праз фірмовыя трэйлеры, постары і фотаздымкі. 
Мы абвесцім новую праграму ў жніўні 2021, у той жа час квіткі паступяць у продаж. Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках.




Ваша каманда кінафестывалю
«Паўночнае ззянне»

02-unnamed.png

03-unnamed.png


Па ўсіх пытаннях, калі ласка, пішыце на media@northernlightsff.com або ў паведамленні на афіцыйную старонку кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў Facebook.