Зянон Пазьняк: Рэстаран у Курапатах — правакацыя Лубянкі

Самая балючая і ненавісная для Масквы кропка — гэта Курапаты. Бо Курапаты — помнік генацыду, перакананы Зянон Пазьняк.

У грамадскай залі Катэдральнага Сабора БАПЦ у Брукліне 24 чэрвеня адбылася лекцыя Зянона Пазьняка "Становішча ў Беларусі і абарона Курапатаў".

Зянон Пазьняк прааналізаваў дзеянні ўладаў падчас будаўніцтва рэстарана і лічыць, што найбольш верагодна, гэты канфлікт справакаваны спецслужбамі Расіі.

Зянон Пазьняк лічыць, што пры пераносе межаў ахоўнай зоны ў Курапатах быў парушаны прынцып незваротнасці закона.

Пунктам вырашэння гэтай праблемы з'яўляецца ліквідацыя незаконна пабудаванага рэстарану.

Віктар Дудараў, “Новы Час”