Разам з жыхарамі Самарскай вобласці Масленічны тыдзень, у рамках фестывалю гарадскога асяроддзя «Выходи гулять!», са святочнымі песнямі, карагодамі, забаўкамі і, вядома ж, з блінамі весела, ярка адсвяткавалі і сябры абласной арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000 ».
– Масленіца – адзін з нашых любімых нацыянальных святаў. Яго ярка адзначаюць, як у Расіі, так і ў Беларусі. У гэтым годзе Масленічны тыдзень доўжыўся з 12 па 18 лютага. І хачу адзначыць, што гэтае свята валодае адмысловымі, можна сказаць, чароўнымі ўласцівасцямі. Шмат у чым гэта дзякуючы самабытным беларускім традыцыям і звычаям, з якімі мы знаёмілі жыхароў і гасцей Самарскай вобласці, удзельнічаючы ў святочных масленічных мерапрыемствах. Захаванне беларускіх народных традыцый, беларускай культуры на самарскай зямлі – важны элемент у фарміраванне атмасферы дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі, якія пражываюць у Самарскай вобласці і ў Беларусі, нашай гістарычнай радзіме, – перакананая Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000».Гістарычная, яе называюць яшчэ малой радзімай... У жыцці кожнага з нас - гэта не проста словы. Малая радзіма - гэта пуцяводная зорка, якая вядзе па жыцці, засцерагаючы ад жыццёвых нягод, гэта яркі маяк і надзейны прычал, куды кожны з нас заўсёды з радасцю вяртаецца. Не выпадкова, у Беларусі 2018 год аб'яўлены Годам малой радзімы.
Тэмай малой радзімы былі пранізаны ўсе мерапрыемствы Масленічнага тыдня, якія па добрай традыцыі праводзілі самарскія беларусы. Актыўна яны ўдзельнічалі і ў святочных імпрэзах, на розных пляцоўках па ўсёй Самарскай вобласці.
Беларускі ансамбль «Каданс» са Старшынёй Самарскай губернскай Думы Віктарам Фёдаравічам Сазонавым перад выступам на святочным мерапрыемстве
Творчыя калектывы і салісткі Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з энтузіязмам прынялі прапановы ад адміністрацый Волжскага, Кіраўскага, Савецкага і Чыгуначнага раёнаў гарадской акругі Самара выступіць у канцэртных праграмах.
Так 12 лютага ў першы дзень Масленіцы, званы «Сустрэча», вакальны ансамбль «Каданс», мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская выступіў на канцэртнай пляцоўцы перад жыхарамі вуліцы Сярэдне-Садовай №3.
У апошні дзень Масленіцы – які называюць Даравальнай нядзеляй, у пасёлку Яблоновый овраг Волжскага раёна гарадской акругі Самара выступаў беларускі вакальны дуэт у складзе Марыны Кірылавай і Веранікі Кузняцовай, а на святочнай канцэртнай пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры «Гуд'Ок» у Чыгуначным раёне беларусаў прадстаўлялі юныя вакалісткі – Ксенія Гуськова, Анастасія Бындава і іх педагогі Наталля Іванаўна Ганчарова і Святлана Аляксандраўна Барсукова. У гэты ж дзень у пасёлку Смышляевка Кіраўскага раёна і парку «Дружба» Савецкага ўнутрыгарадскога раёна цешыў сваімі канцэртнымі нумарамі заслужаны беларускі вакальны ансамбль «Каданс». У гэты дзень у яго складзе выступілі Анастасія і Лізавета Гуркіна, Арына Камісарава, Алена Нагорнова, і мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская. Гледачы дружна падпявалі дзяўчатам і бурнымі апладысментамі пасля выканання кожнай песні доўга не адпускалі творчы калектыў са сцэны.
Моладзевае аддзяленне абласной арганізацыі беларусаў, якое ўзначальвае Юлія Аляксандраўна Цяплянская разам з усімі жыхарамі сталіцы рэгіёну прымала ўдзел і ў святочных мерапрыемствах на галоўнай плошчы гарадской акругі Самара - плошчы імя В. В. Куйбышава.
Заслужаны беларускі ансамбль «Каданс» на масленічным канцэрце
Па традыцыі, самарскія беларусы былі актыўныя і ў народнай забавах – «бой на подушках», «гиревой аттракцион». Прызёрамі ў гэтым годзе сталі намеснік кіраўніка моладзевага аддзялення Георгій Курмакоў і дырэктар арганізацыі Аляксандр Патанейка.
Дружнай камандай беларусы прынялі ўдзел у конкурсе па перацягванні каната, а затым весела з песнямі вадзілі карагоды. На пляцоўцы атракцыёнаў беларуская моладзь з задавальненнем праверыла свой спрыт у гульнях «Гигантские перчатки», «Футбол», «Тяни-толкай».
Свята «Масленіца» завяршылася традыцыйным спаленнем пудзілы Зімы. І хай на вуліцы пакуль яшчэ ляжыць снег, але цяпер зіма паступова сыходзіць у бок, вызваляючы дарогу вясне.
– Ад Праўлення арганізацыі і ад сябе асабіста хачу выказаць удзячнасць нашым беларускім творчым калектывам, моладзеваму аддзяленню арганізацыі, усім членам САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» за актыўную жыццёвую пазіцыю, за асабісты ўклад кожнага ў захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Самарскай вобласці, – падводзячы вынікі масленічных мерапрыемстваў шчыра кажа прэзідэнт арганізацыі Ірына Міхайлаўна Глуская.
Мікалай Бойка