«Завіруха» адраджае беларускую культуру ў Сібіры

У далёкім 1978-м годзе маладая дзяўчына Валя з роднай вёскі, што на Магілёўшчыне, на запрашэнне сваёй цёткі збіралася ў падарожжа ў Сібір. “З'езджу, пагляджу, як жывуць людзі ў сэрцы Расіі”, – думала яна. Паехала, паглядзела і вось ужо як 40 гадоў жыве ў Новасібірску. Сям’я, дзеці, унукі, праца – усё “як мае быць”. Але справай, як кажуць, “для душы” Валянціна лічыць спевы ў любімай “Завірусе”...

Ансамбль беларускай песні “Завіруха” быў створаны ў 2014 годзе Яўгенам Чэрнікавым на базе Новасібірскай рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў. А з 2017 года ансамбль стаў дзеючым калектывам Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. На працягу пяці гадоў ансамбль знаёміць жыхароў і гасцей Новасібірскай вобласці з беларускай песеннай творчасцю. Яна цікавая не толькі беларусам Сібіры, але і карэнным сібіракам, якія да знаёмтсва з “Завірухай” зазвычай мала ведаюць пра Беларусь, а пасля адчуваюць штуршок да бліжэйшага знаёмства з гэтай краінай. Менавіта праз культуру і адбываецца духоўнае збліжэнне народаў, а гэта так каштоўна.

Негледзячы на тое, што калектыў яшчэ даволі малады, у яго склаўся вялікі і рознабаковы рэпертуар, які ў сукупнасці з талентам і працавітасцю вакалістаў увасобіўся ў самабытныя творчыя нумары. Яны ў поўнай меры адпавядаюць назва калектыву. Дынамічныя кампазіцыі і меладычныя песні як завіруха кружаць гледача ў віхуры прыроднай харызмы ўдзельнікаў калектыва і іх таленавітага выканання беларускіх песень. І гэта не засталося незаўважаным: “Завіруха” прымае ўдзел у конкурсах і фестывалях гарадскога, міжрэгіянальнага і міжнароднага ўзроўняў.


02-.jpg

Злева направа: Валянціна Нячаева, Яўген Чэрнікаў, Юлія Портнева, Вольга Чэрнікава


Улетку, калі шматлікія калектытвы, нават цэлыя тэатры, пакідаюць творчую прастору да новага сезона, “Завіруха” працягвае рэпетаваць, выступаць, а потым зноў рэпетаваць і зноў выступаць. Фестываль славянскіх культур “Славянскае падвор’е” (Новасібірск), Дзень горада Новасібірска, фестываль нацыянальных культур “У коле сяброў” (Кемераўская вобласць), абласное свята “Яднанне славянскіх народаў”, народны фестываль “Нашы карані. Зроблена ў Сібіры” (Ардынскі раён, Новасібірская вобласць). Сёлета надвор'е не дужа радуе сібіракоў цяплом, але ў “Завіруха” градус творчай актыўнасці не зніжаецца.

Я ўвесь час пішу: калектыў, ансамбль... а згадала пакуль што толькі пра мастацкага кіраўніка і пра беларуску-магіляўчанку. А хочацца, каб вядомыя былі імёны ўсіх удзельнікаў, бо кожны з іх робіць унёсак. які робіць “Завіруху” той самай “Завірухай”, якую мы так любім. Такім чынам, знаёмцеся! Вольга Чэрнікава – жонка Яўгена Вітальевіча і ўладальніца цудоўнага альта, Юлія Портнева – яскравае і самабытнае сапрана ансамбля, Алена Логінава – зусім нядаўна ўвайшла ў склад калектыва, але паспела ўжо настроіцца на творчую хвалю сваіх новых калег, і Валянціна Нячаева – тая самая “беларусачка з Магілёўшчыны”, адказная за правільны беларускамоўны спеў і яшчэ адзін альт у сузычнай палітры “Завірухі”. Хтосьці з іх мае беларускае паходжанне, хтосьці – не, але, згадзіцеся, не кожны карэнны беларус робіць столькі для папулярызацыі сваёй культуры, колькі робяць ўдельнікі гэтага ансамбля.

Няма сумневу, што ў “Завірухі” наперадзе яшчэ шмат праектаў, а запатрабаванасць іх творчасці – гэта факт: публіка палюбіла калектыў і ён насамрэч стаў народным, а значыць будзе жыць, пакуль жыве сам народ!

Таццяна Нялюбіна,
метадыст Н
овасібірскага цэнтра беларускай культуры