З’езд беларусаў Расіі перанесены праз каранавірус

ФНКА Беларусаў Расіі паведамляе аб пераносе VII з’езда Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, якое мела адбыцца 2 красавіка, на пазнейшы тэрмін. Гэта звязана з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай і забаронай на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Маскве.

Дата правядзення З’езда будзе вызначана Саветам ФНКА Беларусаў Расіі пасля зняцця забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

ФНКА Беларусаў Расіі