Як беларусы ЗША адзначаюць Дзень Волі

Сёлета Дзень Волі беларусы ЗША святкуюць з небывалым дагэтуль размахам.

Больш дваццаці гарадоў арганізуюць імпрэзы і сустрэчы, ад Ганалулу (Гаваі) да Маямі (Флорыда), з 19 сакавіка па 3 красавіка.



Ад пачатку сакавіка беларускімі дыяспарамі ў Амерыцы быў падрыхтаваны зварот да прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна і сенатараў кангрэса ЗША з просьбай прызнаць 25 сакавіка Днём незалежнасці Беларусі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалам беларускай незалежнасці і суверэнітэту. Таксама гэтыя звароты былі дасланы губернатарам штатаў і чальцам Палаты прадстаўнікоў.

У Чыкага святкаванне пачалося 19 сакавіка, калі вандруючы па Штатах бела-чырвона-белы сцяг сустрэлі з Мінеапаліса. 20 і 21-га разам са сцягам група беларусаў шпацыравала па знакавых месцах у горадзе, улучна з Беларускімі Праваслаўнымі і Каталіцкімі Могілкамі, Беларускай праваслаўнай царквой Святога Рыгора, помнікам Тадэвушу Касцюшку і мазаікай “Чатыры Сезоны” Марка Шагала.


01.png

Чыкага, штат Ілінойс, 20 сакавіка 2021. Мазаіка “Чытыры сезоны” Марка Шагала


25-га беларуская грамада Чыкага яшчэ плянуе адзначыць свята анлайн з віктарынай на веданне гісторыі і падзей 2020 года, а таксама падзяліцца сакрэтамі беларускай кухні ды інш.


02.png


03.png

Філадэльфія, штат Пенсільванія, 21 сакавіка 2021

Маштабна, з канцэртам на свежым паветры, адзначылі дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы Філадэльфіі. Выступалі беларускі, амерыканскі і ўкраінскі гурты, гасцей свята частавалі смачнымі дранікамі, БЧБ-тортам з выявай “Пагоні” і гарбатай.

На святкаванне ў Філадэльфію прыехалі таксама беларусы з Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі, Агаё, Вашынгтона ДзіСі. Агулам сабралася больш за 300 чалавек.

У Маямі 20 сакавіка падчас ўрачыстай часткі святкавання выступіў заступнік Рады БНР Вячка Статкевіч. Затым пад гітару госці спявалі вядомыя гіты “Грай” Ляпіса Трубяцкога, “Сцяг” Змітра Вайцюшкевіча, “Тры чарапахі” і “Простыя словы” Лявона Вольскага ды інш. Таксама арганізатары мерапрыемства частавалі сваіх гасцей БЧБ-тортам і кавай.


04.png


05.png

Маямі, штат Флорыда, 21 сакавіка 2021


21 сакавіка беларусы Лос Анджэлеса і Орандж-каўнці сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальнае свята – спявалі песні, танчылі, праводзілі гістарычную віктарыну і латарэю з беларускімі прызамі. Таксама арганізатары пры дапамозе спонсараў і мясцовых мастакоў зладзілі арт-кірмаш. Сабраныя $2000 з продажу прадукцыі накіруюць у беларускія фонды салідарнасці.


07.png


08.png


06.png

Лос Анджэлес, штат Каліфорнія, 21 сакавіка 2021


Беларусы Сіэтлу, таксама адзначылі свята ў нядзелю, 21 сакавіка. Нягледзячы на надвор’е, група беларусаў сабралася, каб запісаць відэавіншаванне і заспяваць беларускія спевы. Спецыяльна для свята было прыгатавана печыва ў форме Беларусі і насмажаныя дранікі з цыбуляй.


10.png


11.png


09.png

Сіэтл, штат Вашынгтон, 21 сакавіка 2021


Беларуская суполка Сан-Дыега 21 сакавіка зладзіла святочную акцыю на беразе Ціхага акіяна. А 25-га суполка плянуе прайсціся з нацыянальнай сымболікай маршам па горадзе.


12.png

Сан-Дыега, штат Каліфорнія, 20 сакавіка 2021


Таксама на выходных адбыліся акцыі і святочныя сустрэчы-вячэры ў Ганалулу (Гаваі), Пітсбургу (Пенсільванія), Сіэтле (Вашынгтон), Дэтройце (Мічыган), Дэнверы (Каларада), Даласе (Тэхас).


13.png

Ганалулу, штат Гаваі, 21 сакавіка 2021


14.png

Дэнвер, штат Каларада, 20 сакавіка 2021


15.png

Далас, штат Тэхас, 21 сакавіка 2021


16.png

Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка 2021


25 сакавіка плянуецца імпрэза ў Вашынгтон ДзіСі каля амбасады Беларусі, святочныя сустрэчы ў Х’юстане (Тэхас) і Осьціне (Тэхас), марш у Сан-Дыега і Арланда (Флорыда), мітынг і святочная вячэра ў Ноблсвіл (Індыяна).

27 сакавіка беларусы Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі збіраюцца на барбекю і святочную віктарыну ў Беларускім цэнтры ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі), а ў Бостане (Масачусэтс) і Сан-Францыска (Каліфорнія) ў той самы дзень адбудуцца выставы беларускіх мастакоў. Да святкавання 27 сакавіка таксама далучацца беларусы Портланду (Арэгон), Атланты (Джорджыя), Шарлату (Паўночная Караліна) і Феніксу (Арызона), там пройдуць акцыі салідарнасці, святочныя вячэры з беларускімі стравамі і віктарынамі. А завяршае трэці тыдзень святкаванняў 2 красавіка беларуская дыяспара Мінеапалісу (Мінесота) і 3 красавіка суполка Сэнт-Льюіса (Мізуры).

Ганна Шарко