Выйшла ў свет фундаментальная манаграфія прафесара Зінаіды Гімпелевіч “The Portrayal of Jews in Modern Bielarusian Literature”.
Адным з характэрных адрозненняў беларускіх аўтараў у параўнанні з іншымі пісьменнікамі ў славянскіх літаратурах з'яўляюцца выяўленне габрэйскіх персанажаў як мясцовых жыхароў. Габрэйскае насельніцтва на гістарычных беларускіх тэрыторыях было самай вялікай нацыянальнай меншасцю, а ідыш быў адной з дзяржаўных моў Беларусі з 1919 па 1938 год.
У манаграфіі праліваецца святло на гэтую малавядомую, але важную частку славянскіх і габрэйскіх даследаванняў. Зінаіда Гімпелевіч даводзіць, што творы беларускіх пісьменнікаў дэманструюць большую памяркоўнасць і сімпатыю да габрэяў, чым пра гэта прынята думаць. Яна прапануе тэкставы і параўнальны аналіз урыўкаў твораў беларускіх паэтаў, раманістаў і драматургаў, пачынаючы ад створаных некалькіх стагоддзяў таму, але канцэнтруючыся на творах канца XIX і XX стагоддзяў, большасць з якіх раней не перакладалася на ангельскую мову. Кожны пісьменнік разглядаецца з улікам сацыяльна-палітычнай сітуацыі краіны ў перыяд, калі яны жылі і пісалі.
“The Portrayal of Jews in Modern Bielarusian Literature” дае глыбокае разуменне таго, як розныя беларускія, габрэйскія і іншыя культуры рэгіёну ўзаемадзейнічалі на працягу многіх стагоддзяў.
Паводле McGill-Queen's University Press