У Нацыянальным кангрэсе Аргенціны адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”.
Экспазіцыю падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. На адкрыцці прысутнічала дырэктар мінскага музея Алена Ляшковіч.
На старонцы ў Фэйсбуку спадарыня Алена піша: “Шчырая ўдзячнасць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі Уладзіміру Астапенку і Консулу Беларусі Паўлу Міронаву за ўшанаванне памяці Песняра ў Аргенціне. Самыя цёплыя і шчымлівыя ўражанні ад сустрэчы з беларусамі Аргенціны”.
Кацярына Мядзведская, “Народная Воля”,
фота Алены Ляшковіч