Вольны забег-2021 адбыўся!

Шаноўныя сябры і сяброўкі! Сёлета адбыўся ўжо трэці Вольны забег! Беглі каля сотні чалавек у 40 гарадах 20 краінаў: Аўстралія, Беларусь, Бразілія, Вялікая Брытанія, Іспанія, ЗША, Італія, Канада, Катар, Латвія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Украіна, Францыя, Чэхія і Новая Зеландыя!


01-85dec4_a09a1b616ec04235bcec1650391e8afc~mv2.jpg


Толькі паводле публічных допісаў акцыі з вынікамі трэкераў, мы налічылі 364 км. Але ўлічваючы звесткі з рэгістрацыі на сайце, гэтая лічба можа быць нашмат большай!

І гэта нягледзячы на тое, што не ўсе ахвотныя змаглі паўдзельнічаць праз пандэмію і каранцінныя абмежаванні.

Вы можаце паглядзець публікацыі ў сацсетках па #вольнызабег2021 і #runbnr2021


Адметнасці Вольнага забегу-2021

Denis Davidoff з Рыгі прабег на мапе 12-кіламетровую Пагоню:

02-85dec4_d8028bd16bce4c83998c0514e54ea0d1~mv2.jpg


Далучыліся такія краіны як Катар, Новая Зеландыя і Аўстралія.

У Катары Павел Чумакоў прабег 5 км пры тэмпературы +35 °С.


03-85dec4_4c61f53064fc4506a3de99b80b055028~mv2.jpg


Самыя масавыя забегі прайшлі ў ЗША.


04-85dec4_d5601ce9f17741a9be48eada0e31b149~mv2.jpg


Найбольшую дыстанцыю - 30 км - прабеглі Дар'я Антановіч і Кацярына Собалева ў Чыкага.


05-85dec4_2b8ca9e1174a486687640d8c3bec61a0~mv2.jpg


Да новых сустрэч!

Беражыце сябе і рыхтуйцеся да новага Вольнага забегу ў Вольнай Беларусі!

Жыве Беларусь!

runbnr.org