Віктар Шэндэровіч апублікаваў здымак «з адной цудоўнай і яшчэ мала каму вядомай флейтысткай з Беларусі»

Расійскі публіцыст — аб дзіўным з далёкага мінулага.


kalesnikava01.jpg


Расійскі публіцыст Віктар Шэндэровіч апублікаваў фота з Марыяй Калеснікавай.

— Дзіўнае з далёкага мінулага: пасля канцэрту ў Штутгарце, з адной выдатнай і яшчэ мала каму вядомай флейтысткай з Беларусі... — напісаў Шэндэровіч і дадаў: Марыя Калеснікава, яшчэ абавязкова ўбачымся!

Нагадаем, што Марыя Калеснікава амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры. Нядаўна яна напісала апеляцыйную скаргу на прысуд і перадала прывітанне беларусам.

novychas.by паводле «Салідарнасці»