Удзельнікі акцыі нагадалі асноўныя мемы і пасылы кампаніі Сяргея Ціханоўскага.
Ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі палітычнымі вязьнямі.
Удзельнікі акцыі пішуць: «Мы распавялі гісторыю блогера, які стаў папулярным дзякуючы сваёй смеласці і сумленнасці. Але смелых і адчайных у барацьбе за праўду вельмі баіцца слабая "улада"».
Удзельнікі трымалі ў руках фота Ціханоўскага і плакаты з некаторымі сімваламі яго перадвыбарчай кампаніі, што сталі мемамі: узгадалі пра тапкі, прусака і заклікалі разам будаваць краіну для жыцця.