UZARI: Мова гучыць за мяжой

8 і 9 жніўня ў Адэсе на фестывале Лаймы Вайкуле "Laima Rendezvous" прагучыць беларуская мова.


01-photo5316879602611759945.jpg


Сёлета UZARI не стаў спыняцца на выступе ў Латвіі і з Юрмалы адразу накіраваўся на фестываль у Адэсу, дзе прэзентуе 2 песні са свайго альбома «Падзяка сэрца».

«Мне прыемна выступаць на фэстах такога ўзроўня, асабліва таму, што я маю магчымасць паказваць нашу родную мову замежнай публіцы і такім чынам пашыраць межы», — кажа артыст.

Нароўні з UZARI больш 30 выканаўцаў з Украіны і іншых краін возьмуць удзел у фестывале: Ціна Караль, Ірына Білык, ALEKSEEV, KAZKA, Tomas N'evergreen, Вахтанг Кікабідзэ, NK | Насця Каменскіх, Арсен Мірзаян, Нані Бригвадзе, «Лепрыконсы», «Воплі Відаплясава», Diana Brescan, Беz Обмежень, Лайма Вайкуле і іншыя.

Глядзець трансляцыю фестываля можна па спасылцы.

novychas.by