Усё пачалося з бульбы

Маркотная пара! Вачэй зачараванне! Так Аляксандр Сяргеевіч выяўляў сваё захапленне хараством восені. Увогуле, ён з’яўляўся вялікім знаўцам усяго прыгожага. Мабыць таму падчас наведвання Беларусі яго так уразіў Магілёў, архітэктура і людзі горада. Натхненне тое спрыяла таму, што з пад пяра майстра выйшаў раман “Дуброўскі”, правобразам галоўнага героя якога стаў беларускі шляхціч Павел Астроўскі. Любоў да гэтай краіны перадалася і нашчадкам паэта: старэйшы сын жыў у Беларусі. Спаборнічаць з паэтычным талентам Пушкіна, канешне, справа няўдзячная, але я паспрабую расказаць пра сібірскую восеньскую пару, вочы якой пабачылі самабытнасць беларускай культуры ў розных яе праявах.


Ансамбль беларускай песні Завіруха на адкрыцці ярмаркі беларускіх тавараў.jpg

Ансамбль беларускай песні Завіруха на адкрыцці ярмаркі беларускіх тавараў


А пачалося ўсё з… бульбы! Раённы пасёлак Машкова Навасібірскай вобласці гэтай восенню прымаў абласны асенні кірмаш “Свята бульбы”. Бульба – другі хлеб для беларусаў. Недарэмна, менавіта беларусы вядуць рэй у сусветным рэйтынгу па колькасці з’едзенай бульбы. Асноўнай тэматыцы кірмашу адпавядалі конкурсныя выставы “Смаката з бульбы” і “Бульбяныя дзівосы”, сярод удзельнікаў якіх былі вылучаны пераможцы. А адабраць лепшых было вельмі няпроста! Народныя ўмельцы не толькі прыгатавалі смачныя стравы і змайстравалі незвычайныя вырабы, але і выявілі вялікую фантазію ў выбары назваў для сваіх работ. Журы ацэньвала смакавыя якасці “пляцёных лапаточкаў”, “ружачак”, “лодачак” і нават “буслоў на даху”, а “капатыч”, “сараканожка” і “лясны алень” былі аднымі з персанажаў, якімі трэба было выключна любавацца. І гэта ўсё з бульбы!


Тэатр народнай песні Вясёлка на адрыцці ярмаркі беларускіх тавараў.jpg

Тэатр народнай песні Вясёлка на адрыцці ярмаркі беларускіх тавараў


Не толькі бульбу, але і мноства іншых прадуктаў маглі набыць сібіракі на кірмашы беларускіх тавараў, цягам цэлага тыдню працавала ў Навасібірску. Беларускія каўбасы, малочныя вырабы, цукеркі, яблыкі, а яшчэ касметыка, абутак і адзенне. За ўсім гэтым ужо ў першыя гадзіны працы кірмашу выстраіліся вялікія чэргі. І гэта не дзіва! Словазлучэнне “Зроблена ў Беларусі” заўсёды было сінонімам высокай якасці і натуральнасці. У цырымоніі адкрыцця кірмашу бралі ўдзел мэр Новасібірску Анатоль Локаць, намеснік губернатара Новасібірскай вобласці Сяргей Сёмка, Саветнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Новасібірску Андрэй Гасюк, намеснік Старшыні праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч, кіраўнік Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Анастасія Дзяменцьева. Прысутнасць персонаў такога высокага ўзроўню гаворыць аб тым, што гасцям з Беларусі заўсёды рады на сібірскай зямлі.


Адкрыццё ярмаркі.jpg

Адкрыццё ярмаркі. Злева направа- А.А. Дзяменцьева, С. М. Сёмка, І.Л. Караткевіч, А.В. Га


А мы, цэнтр беларускай культуры, заўсёды рады, калі можам сабраць разам прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Па традыцыі, у Дзень пажылога чалавека наш цэнтр арганізуе сустрэчы для членаў Новасібірскай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў. І ў гэтым годзе мы не парушылі правіла. Падчас кулінарнага майстар-класа беларусы падзяліліся традыцыямі, якія дагэтуль “жывуць” у іх сем’ях, а таксама сакрэтамі прыгавання нацыянальных беларускіх страў. Дарэчы, аўтаноміі беларусаў ужо больш за 20 год. З яе ініцыятывы ў 2000 годзе быў створаны Новасібірскі цэнтр беларускай культуры. Сумеснымі намаганнямі мы стараемся адкрыць беларускую культуру для жыхароў Сібіры.


Члены Навасібірскай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў.jpg

Члены Навасібірскай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў


Такім чынам, першая палова восені парадавала нашы вочы не толькі яскравым сонейкам і жоўтым, шамацелым пад нагамі лісцем, але і такімі цёплымі, па-беларускі душэўнымі падзеямі, якія ўвойдуць у гісторыю беларускага руху Сібіры, захаваўшыся ў памяці і на фотаздымках.

Таццяна Нялюбіна,
метадыст Н
овасібірскага цэнтра беларускай культуры