У Вашынгтоне на ўрачыстым прыёме ў гонар сто першых угодкаў незалежнасьці БНР мэдаль уручаны:
- палітычнай актывістцы Ірыне Красоўскай, грамадзкай дзяячцы Алесі Кіпель,
- праваабаронцу Дэвіду Крэймэру,
-
былым амбасадарам ЗША ў Беларусі Майклу Козаку, Джорджу Кролу, Кенэту Ялавіцу, Дэніэлу Спэкгарду,
-
кангрэсмэнам Крыстафэру Сьміту і Джону Шымкусу,
-
дасьледчыку Курту Вулгайзэру,
-
былому палітычнаму дарадцу АБСЭ Арэсту Дэйчакіўськаму,
-
дыплямату і фатографу Джону Кунстадтэру,
-
старшыню Аб’яднанага балтыйскага амэрыканскага нацыянальнага камітэту Карлу Алтаў.
За сьв.п. Васіля Сёмуху мэдаль атрымала ягоная дачка Алеся.
Алеся Кіпель і Алеся Сёмуха
Узнагароджаньне мэдалямі да стагодзьдзя БНР у Вашынгтоне. Мэдалі ўручаюць Заступнік старшыні Рады БНР Вячка Станкевіч і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік
Арэст Дэйчакіўскі ня змог прысутнічаць на ўручэньні і перадаў пісьмовае вітаньне: «Я рады, што меў магчымасьць зрабіць унёсак у барацьбу за дэмакратычную, незалежную Беларусь. Гэта барацьба, якую варта весьці».
Злучаныя Штаты Амэрыкі традыцыйна займаюць найбольш пасьлядоўную пазыцыю ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. У гэтым вялікая заслуга амбасадараў ЗША ў Беларусі, кангрэсмэнаў, экспэртаў і грамадзкіх дзеячоў сяброўскіх да беларусаў дыяспараў. У хуткім часе мэдаль таксама будзе ўручаны першаму амбасадару ЗША ў Беларусі Дэвіду Сўорцу.
Васіль Сёмуха – выбітны беларускі перакладчык, дзякуючы якому сусьветная беларускамоўная бібліятэка папоўнілася творамі Ґётэ, Шылера, Гайнэ, клясыкаў польскае і латыскае літаратуры, а таксама адным з найболь вядомых перакладаў Бібліі. Дэкрэт аб узнагароджаньні быў падпісаны 24 сьнежня 2018 г. Васіля Сёмухі ня стала 3 лютага 2019 г.
Васіль Сёмуха