У пікеце прынялі ўдзел беларусы і прадстаўнікі іншых краін, салідарныя з Беларуссю.
У Вільні адбыўся пікет пад назовам «НЕ інтэграцыі Беларусі і Расіі!». Яго зладзілі беларусы, якія пражываюць у Вільні. Адна з суарганізатарак Вікторыя Андруковіч.
Каля расійскай амбасады ў скверы Барыса Нямцова сабралося больш за 40 чалавек, у асноўным беларусы. Таксама да пікету далучыліся сябры з Літвы і Расіі, салідарныя з беларусамі, якія не жадаюць няроўнай і рызыкоўнай інтэграцыі.
Для многіх, як вынікала з прамоваў, удзел у пікеце — гэта да ўсяго было пытаньне сумлення і сімвалічнай значнасці такіх акцыяў.
Цікава, што да пікету потым далучыліся беларускія турысты, якія ў выходныя проста апынуліся ў Вільні.
Галоўным слоганам стаў кліч, які шмат лунаў у скверы: «Беларусь — не Расія».