У Швецыі пад назвай "Dagar i Belarus" ("Дні ў Беларусі") выйшла кніга паэткі, перакладчыцы і сяброўкі Беларускага ПЭНа Юлі Цімафеевай. Кнігу надрукавала шведскае выдавецтва Norstedts.
"Dagar i Belarus" ("Дні ў Беларусі") - гэта дзённік кастрычніцкіх і лістападаўскіх падзей у жыцці аўтаркі ў Беларусі. Кніга пра штодзённае жыццё ў горадзе, дзе пануе дыктатура; пра надзею, страх, віну і горыч, пра пратэсты і ўцёкі, пра затрыманні родных і сяброў.
Для стварэння тэксту і перакладу Юлі далі ўсяго два тыдні. Аўтарка спадзяецца, што кніга прыцягне ўвагу чытацкай публікі ў Швецыі да сітуацыі ў Беларусі.
Паводле Беларускага ПЭН-Цэнтра