Яго стварыла беларуская мастачка Ганна Радзько.
Ва Уроцлаве — гэта самы вялікі горад захаду Польшчы — адкрылі беларускі мурал. Яго стварыла беларуская мастачка Ганна Радзько. На ім — беларуска, загорнутая ў нацыянальны сцяг.
На адкрыццё мурала гарадскія ўлады запрасілі Святлану Ціханоўскую, Таццяну Хоміч (прадстаўніцу Марыі Калеснікавай) і Вольгу Кавалькову. На адкрыццё таксама сабралася сотня мясцовых беларусаў. Ва Уроцлаве адкрылася таксама выстава самаробных плакатаў з 2020 года і фота падзей.