У Нью-Ёрку адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных вязьняў

У нядзелю 25 красавіка ў Нью-Ёрку адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных вязьняў.

Актывісты выйшлі з лозунгам «Freedom for belarusian political prisoners». Беларусы, якія жывуць у ЗША, не могуць заставацца ўбаку, калі на іх Радзіме адбываюцца незаконныя затрыманні і вынясенні абсурдных прыгавораў бязвінным людзям.

Для правядзення акцыі быў выбраны Time Square. І гэта не выпадкова. Менавіта Time Square называюць «Скрыжаванне Свету» і лічаць сімвалам Нью-Ёрку.

novychas.by