У Кёльне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Чытач «Новага Часу» даслаў у рэдакцыю фота з акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая прайшла ўчора ў нямецкім Кёльне.


02-photo1626071732_logo.jpg

03-photo1626071673_logo.jpg

04-photo1626071709_logo.jpg


Каля дзясятка ўдзельнікаў акцыі ў адзенні белых і чырвоных колераў, з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі патрабавалі вызвалення беларускіх палітзняволеных і спынення генацыду ў Беларусі. У руках яны трымалі транспаранты і плакаты з выявамі зняволеных юрыста Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алега Граблеўскага, блогераў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, палітыка Мікалая Статкевіча і іншых.

novychas.by