У Кацярыненскай царкве Чарнігава маліліся за Беларусь

Набажэнства правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.


01-p8186990_logo.jpg

Царква Святой мучаніцы Кацярыны ў Чарнігаве


Напярэдадні ва ўкраінскім Чарнігаве праходзіла міжнародная канферэнцыя «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы», якая сабрала амаль 150 удзельнікаў. Сярод дэлегатаў на форуме прысутнічалі і святары БАПЦ, у тым ліку кіраўнік царквы архіепіскап Святаслаў (Логін) з Нью-Ёрка.


03-p8186999_logo.jpg

Злева направа: іераманах Вікенцій, Уладыка Святаслаў, айцец Леанід


У нядзелю, 18 жніўня, Уладыка Святаслаў разам з пратаіярэем Леанідам Акаловічам і іераманахам Вікенціем Кавальковым з Мінску правёў богаслужэнне за Беларусь і Украіну. На набажэнстве прысутнічалі некалькі дзясяткаў гасцей з Беларусі.


04-p8187000_logo.jpg

Архіепіскап Святаслаў (Логін)


Як распавёў пасля службы айцец Леанід Акаловіч, канферэнцыя паспрыяла ўмацаванню аўтакефальнага руху ў Беларусі: мінская парафія БАПЦ Святой Еўфрасінні Полацкай, якая існуе ўжо 30 гадоў, неўзабаве прырасце новымі прыходамі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы. 


07-p8186992_logo.jpg

Ніна Багінская са сцягам ля Кацярыненскай царквы

Дзіяна Серадзюк, novychas.by