У іркуцкіх „Крывічоў“ змянілася кіраўніцтва

Сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына“ Алег Рудакоў паведамляе, што Іркуцкі беларускі клуб „Крывічы“ пры канцы ліпеня правёў чарговы справаздачна-выбарчы сход, на якім Вольга Галанава склала з сябе паўнамоцтвы старшыні - а лідэрам клуба яна была 11 гадоў.

Новы кіраўнік „Крывічоў“ цяпер Раман Ружнікаў (на фота).


117359542_4423714164335916_5066556965918246060_o.jpg


Склад рады „Крывічоў“ таксама зазнаў змены, у яе ўвайшлі Юрась Казабарод, Алеся Стасевіч, Аляксей Бабушкін і Алена Сізых.

Паводле Алега Рудакова