У Чарнігаве адбыўся XIV Міжнародны фальклорны фестываль нацыянальных культур "Палескі круг"

24 жніўня на Зялёнай сцэне прайшоў XIV Міжнародны фальклорны фестываль нацыянальных культур "Палескі круг".

Цягам дня жыхароў Чарнігаўшчыны і гасцёў горада з аўтэнтычнай музыкай, песеннай спадчынай, танцамі і прыгажосцю нацыянальнага адзення знаёмілі творчыя калектывы і асобныя выканаўцы – прадстаўнікі адзінаццаці этнічных груп, таленты з нацыянальных і культурных таварыстваў Чарнігава і Чарнігаўскай вобласці.


02-69526086_859450211116640_1040853605852119040_n.jpg


Беларускае нацыянальна-культурнае таварыства "Сябры" выступіла з беларускімі народнымі песнямі і вершамі, а таксама зладзіла выставу сувеніраў і кніг пра Беларусь. Удзельнікі атрымалі дыпломы фестывалю "Палескі круг".

Упершыню Міжнародны фальклорны фестываль нацыянальных культур "Палескі круг" адбыўся ў 2005 годзе, яго мэта – адлюстраваць разнастайнасць украінскай культуры праз прызму культур нацыянальных меншасцей, а таксама прасоўваць ідэю міжнацыянальнага адзінства і прынцып талерантнасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць ва Украіне.

Г. Варажбіт