Творчы вечар напярэдадні Новага года

27 снежня ў Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе (Латвія) адбыўся творчы вечар сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі.

Ён падарыў ЦБК і таварыству “Уздым” свае кнігі на беларускай і рускай мовах “На гэтай зямлі” і “Под небом Родины”, якія нядаўна убачылі свет, а таксама складзены ім зборнік песень даўгаўпілскіх аўтараў “Песенный город”. Гэтыя кнігі і зборнік выдадзены Таварыствам Латвійска-Беларускай садружнасці пры фінансавай падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.

На вечары прагучалі песні ў выкананні ансамбляў ЦБК і таварыства “Уздым” “Спадчына” (кір. Яніна Юзэфовіч) і “Купалінка” (кір. Вячаслаў Пятроў), саліста з літоўскага Вісагінаса Сяргея Шабадалава, дуэта з Ліван Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыні, даўгаўпілскіх спевакоў Андрэя Парневіча, Вэлты Лоцэ, Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай. Песні на словы Станіслава Валодзькі “Ручнік”, “Матчына мова”, “Матулін пірог”, “Касцёр для дваіх”, “Наш масток”, “Зязюля”, “Рабіны”, “Беларускі дом”, “У Вечного огня”, “Колодезный журавль”, “Полынь и медуница”, “Ты чаще стучался…”, “В твой День рождения”, “Признание”, “Элегия” і перакладзеныя ім на беларускую мову з рускай, украінскай і латышскай аўтарскія і народныя песні “Гасподзь благаслвіў” “Галіна”, “У расквітнелым садзе”, “Месяц на небе”, “Ой, вырасла ружачка”. Аўтары музыкі гэтых песен – Яўген Лівіцін, Альберт Белусь, Мікола Яцкоў, Анатоль Мядзведзеў, Эдуард Вартанаў, Дзмітрый Пятровіч, Александр Рудзь і Віктар Антонаў. Аўтары перакладзеных песен – Анатоль Рубінаў і Алена Васілёк.

Вершы Станіслава Валодзькі чыталі сябры “Уздыма” Галіна Сантоцкая (“Міхалішскі касцёл”, “Няхай бяроза…”) Валянціна Анікіна (“Язмін”, “Латгалія”) і Анастасія Сазанкова (“Матчыны зёлкі”).
На імпрэзе ўдзельнікамі канцэрта, а таксама дырэктарам ЦБК і старшынёй таварыства “Уздым” Жаннай Раманоўскай, сябрамі праўлення “Уздыма” Інай Валюшка і Таццянай Дзянісавай, сябрамі Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса Паўлам Плотнікавым, Валянцінай Пруднікавай, Яўціхіем Канаплёвым, Людмілай Вілюмэ, Таццянай Салцэвіч і Таццянай Аляксеевай, было сказана нямала добрых слоў. Станіслаў Валодзька атрымаў аўтарскія экзэмпляры толькі што выдадзенай Рускай пісьменніцкай арганізацыяй кнігі “Радуга жизни”, дзе надрукаваны і яго вершы. 

Паводле прэс-рэлізу