Сёння 105 гадоў ад нараджэння брытанскага беларуса, удзельніка бітвы за Монтэ-Кассіна Кастуся Шыбіцкага (1916-1990)

Сёння 105 гадоў ад нараджэння брытанскага беларуса, удзельніка бітвы за Монтэ-Кассіна Кастуся Шыбіцкага (1916-1990).


01-243001016_4529795037076843_6738100491768243865_n.jpg


Кастусь Шыбіцкі нарадзіўся 27 верасня 1916 г. у в. Сялявічы (сёння Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). У пачатку Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску, трапіў у савецкі палон і быў вывезены ў Сібір. Адтуль далучыўся да Арміі Андэрса, браў удзел у бітве за Монтэ-Кассіна. У 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Спачатку жыў у Брадфардзе, а потым перабраўся ў Манчэстэр. Ад 09.08.1948 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзелу ў Манчэстэры. Таксама ад 1951 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Актыўна падтрымоўваў БАПЦ, у 1955 г. быў старшынём аддзела брацтва і сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. У 1986 г. наведваў Беларусь.


02-242948075_4529796123743401_1539082824676997151_n.jpg


Памёр Кастусь Шыбіцкі 22 снежня 1990 г. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Сemetery.

facebook.com/natalla.hardziyenka