Сёння 100 гадоў ад нараджэння канадскага беларуса Уладзіміра Бельмача

Сёння 100 гадоў ад нараджэння канадскага беларуса Уладзіміра Бельмача. 


242336509_4509610479095299_1805726980133882309_n.jpg


Уладзімір Бельмач  нарадзіўся 21 верасня 1921 г. в. Пранчакі (сёння Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Вучыўся ў польскай школе, якую скончыў у 1935 г., аднак вучыцца далей магчымасці не было. Працаваў на бацькоўскай гаспадарцы. Бацька быў солтысам, таму, як прыйшлі Саветы, сям’я апынулася ў спісах на вываз. Трапіць у Сібір не паспелі. У 1944 г. апынуўся ў Францыі ў шэрагах партызанаў. З Марсэлю выправіўся ў Італію, дзе паступіў у 2-гі Польскі корпус. Ваяваў у танкавай брыгадзе ў Анконе і Балоніі. Пасля заканчэння вайны разам з жаўнерамі Арміі Андэрса перабраўся ў Вялікабрытанію. Ад 21.06.1947 г. быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1948 г. пасля дэмабілізацыі выехаў у Канаду. Пасяліўся ў Манрэалі, дзе ў 1949 г. ажаніўся з беларускай са Століншчыны. Мелі дваіх дзяцей. Працаваў на розных працах, у тым ліку маляром і на фабрыцы харчавання. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Манрэалі, ЗБК. Быў прыхаджанінам рускай праваслаўнай царквы Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Манрэалі. Ад канца 1960-х прыязджаў у Беларусь. У 1993 г. удзельнічаў у Першым з’ездзе беларусаў свету.

facebook.com/natalla.hardziyenka