«Думаю, варта пазбавіцца ад ілюзій, што рэпрэсіі Лукашэнкі толькі набліжаюць ягоны канец», — разважае на сваёй старонцы ў Тэлеграме журналіст і палітык Сяргей Навумчык.
Рэпрэсіі зусім не абавязкова набліжаюць канец дыктатара, гэта закон гісторыі (прыгадайце Сталіна ў 30-я, ці дынастыю Кімаў у Паўночнай Карэі).
Тым больш, рэжым пачаў выконваць сваю пагрозу — знішчыць грамадзянскую супольнасць. «Зачышчаецца» (як выказалася КГБ) усё тое, што будавалася грамадствам з канца 80-х. Ні грамадства, ні Захад не маюць колькі-небудзь эфектыўных спосабаў гэта спыніць, тым больш такая «зачыстка» — цалкам у інтарэсах Крамля. Гэта нацыянальная трагедыя, параўнальная з рэпрэсіямі 1860-х і 1930-х.
Цяжка пакуль сказаць, што магчыма зрабіць у такой сітуацыі, але ясна, чаго рабіць абсалютна не варта — не варта спадзявацца на гэты самы Крэмль.