Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін выказаліся пра культурную палітыку Новай Беларусі.
Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу. Усе важныя рашэнні варта прымаць тым людзям, хто працуе на гэтым полі, хто гатовы ўзяць на сябе адказнасць за яго развіццё. Заклікаю тых, хто гатовы развіваць культуру Новай Беларусі, звязвацца з намі. У Рады ўжо ёсць канкрэтнае бачанне, як гэты працэс варта адбудоўваць».
Мікалай Халезін: «Мінкульт мусіць адысці ад ролі патронаў, ад ролі падзелу грошай у кулуарах па непразрыстай схеме. У большасці краін такія ўстановы займаюцца захаваннем спадчыны. Што тычыцца творцаў, якія хочуць атрымаць дзяржаўнае фінансаванне, яны на конкурнай аснове павінны ўдзельнічаць у размеркаванні творчых грантаў».
Акрамя Сяргея Будкіна і Мікалая Халезіна, у дыскусіі адносна культурнай палітыкі Новай Беларусі таксама ўзялі ўдзел прадстаўніца НАУ па культуры, экс-кіраўніца ўпраўлення культуры і народнай творчасці Мінкульту Наталля Задзяркоўская і драматург, рэжысёр Андрэй Курэйчык.