Сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня адзначылі 70-я ўгодкі

13 кастрычніка года адбылося сьвяткаваньне 70-х угодкаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, старэйшай арганізацыі беларускай дыяспары ў Амэрыцы. Ужо 70 гадоў сябры БАЗА годна прадстаўляюць беларускі народ у Амэрыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне.

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі 31 ліпеня 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаваньне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амэріканскіх палітыкаў з мэтай спрыянья дасягненья незалежнасьці Беларусі,змаганьне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне.

За сем дзясяцігодзьдзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзясяцігодзьдзяў арганізацыя выдае газету „БЕЛАРУС“

Сьвяткаваньне юбілею прайшло ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью Ёрк).

Сябры БАЗА зьехаліся з розных штатаў Амэрыкі, дзе месьцяцца аддзелы арганізацыі – Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Пенсільванія, Вашынгтон (акруга Калумбія), Флорыда – каб разам адсьвяткаваць юбілей задзіночаньня.

У сьвяточнай праграме былі віншавальныя прамовы ад дзейнай старшыні Галоўнай управы БАЗА Натальлі Федарэнка, і ад старшыняў аддзелаў, якія змаглі асабіста далучыцца да сьвяткаваньня: Юрка Азарка (аддзел Нью Джэрсі), Сяргей Кудзеліч (аддзел Нью Ёрк), Андрэй Пушкароў (аддзел ў Паўднёвай Фларыдзе).


02-72482562_2432252117021326_6014810619524415488_n.jpg


Былі зачытаныя віншаваньні ад розных сяброў і сяброўскіх арганізацыяў.

З рэфератам "Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня" выступіў старшыня Парафіяльнай Рады сабору Сьв. Кірылы Тураўскага і адзін з найстарэйшых сябраў БАЗА - Расьціслаў Гарошка.


72409842_2432252327021305_691165275646590976_n.jpg


Ганна Сурмач зрабіла прэзентацыю сваёй кнігі "Беларускі Нью Ёрк", у якой падаюцца шматлікія цікавыя факты беларускай прысутнасьці ў Нью Ёрку і ваколіцах, да таго ж вялікая ўвага ў кнізе надаецца менавіта гісторыі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.


03-73184564_2432252340354637_8375977282866511872_n.jpg


Заключнай часткай сьвяточнай праграмы быў музычны канцэрт. Госьці атрымалі асадоду ад выступаў Валянціны Пархоменка (салісткі сямейнага трыа Казакоў), Сержука Сокалава-Воюша, а таксама Аляксанры Беляковіч.


Натальля Федарэнка,
фота Сяргея Кудзеліча, Вадзіма Васільева, Эміліі Баркоўскай-Сьцяпанчук