
28 верасня у літоўскім горадзе Шальчынінкай прайшло чарговае штогадовае Свята беларускай песні, у якім прынялі ўдзел беларускія вакальныя калектывы і салісты Літвы, Беларусі і Латвіі.
Тут у выкананні Сяргея Шабадалава прагучала мая песня "Ода беларусі" (музыка Сяргея Ціханава) і перакладзеная мной на беларускую мову песня "Гасподзь благаславіў" (музыка і словы Анатоля Рубінава), а таксама ў выкананні даўгаўпілскага ансамбля "Пралескі" (кіраўнік Анастасія Лукашонак) - перакладзеная мной на беларускую мову песня "Нідзе няма лепей як дома" (музыка Райманда Паўлса, словы Гунтара Рача).
Завяршыўся канцэрт гімнам беларусаў Літвы на мае словы "Беларускі дом" (музыка Аляксандра Рудзя).
Там я выступіў са сваім вершам "Да Беларусі" і сваім перакладам літоўскай народнай песні "Як многа песен". Са мной на свяце была мая жонка Вольга.
Да новых сустрэч, гасцінныя беларусы Літвы!