«СТОП ТАРАКАН!» у Вашынгтоне

12 чэрвеня актывісты Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) выйшлі на акцыю «СТОП Тараканы!» да беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Мэта акцыі — выказаць салідарнасць з ахвярамі рэпрэсій падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках бела-чырвона-белыя сцягі, плакаты з надпісамі «СТОП ТАРАКАН» і тапкі.


03-tarakan9_logo.jpg


«Ідэю такога пратэсту я падгледзеў у Мексіцы, — распавёў арганізатар акцыі Аляксей Хальчэня. — Яны прыносілі на плошчу свой абутак, тым самым паказваючы, што ўрад пакінуў іх босымі. А ў нас тапкі — усім вядомы сродак для барацьбы з прусакамі. Я спадзяюся, што і ў Беларусі людзі пачнуць прыносіць свае пантофлі на плошчы, да выканкамаў, на выбарчыя ўчасткі, ды хоць куды, галоўнае, каб усе разам!»


04-tarakan2_logo.jpg


Акцыю падтрымаў выканаўчы дырэктар Magnitsky Act Initiative Глеб Латнік. «Выбары ў любой краіне павінны быць сумленнымі і канкурэнтнымі», — заявіў Латнік.


05-tarakan8_logo.jpg

Па заканчэнні акцыі ўдзельнікі пакінулі тапкі ля ўваходу ў будынак амбасады.

06-tarakan5_logo.jpg


Беларуска-Амерыканскае Аб'яднанне (БАЗА) — найстарэйшая (заснавана ў 1949 годзе) і самая ўплывовая арганізацыя беларусаў у ЗША.

novychas.by