Statement of the Belarusian American Association (BAZA)

We express our deep concern regarding the fraudulent election in Belarus held on August 9th, 2020, and subsequent police violence against unarmed and peaceful protesters all across that country. This is yet another tragic mark in the long record of systematic human rights abuses by the regime of Alexander Lukashenko.

By all indications, Lukashenko has lost the election and cannot be considered the legitimate President of the Republic of Belarus.

Accordingly, we call upon the U.S. Government and other democratic nations to present a united front in focusing on the election in Belarus and the aftermath. More specifically, we urge that the U.S. Government, through the U.S. Congress and the Executive Branch, as appropriate:

  • Refuse to recognize the results of the fraudulent election of August 9th;

  • Demand that Belarus hold new and fair elections;

  • Demand the immediate release of all political prisoners;

  • Demand an immediate investigation into all instances of violence against peaceful protesters and bring those responsible to justice;

  • Under the Belarus Democracy Act and the Global Magnitsky Act, sanction all individuals responsible for election fraud and mistreatment of peaceful protesters;

  • Maintain an active presence in Belarus, including by dispatching a Senate-confirmed U.S. Ambassador to Belarus as soon as іт is feasible, given that no such dispatch can be done if action by Belarus's president is necessary since there currently is no legitimate president in Belarus.


Мы выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, якая адбылася 9 жніўня 2020 года, і наступнага гвалту паліцыі ў дачыненні да бяззбройных і мірных удзельнікаў акцыі па ўсёй краіне. Гэта яшчэ адзін трагічны след у шматгадовай хроніцы сістэматычных парушэнняў правоў чалавека рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Па ўсіх прыкметах Лукашэнка прайграў выбары і не можа лічыцца законным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Адпаведна, мы заклікаем урад ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны, зважаючы на выбары ў Беларусі і наступствы, выступіць адзіным фронтам. Дакладней, мы заклікаем урад ЗША пры дапамозе Кангрэса ЗША і Выканаўчага аддзялення ЗША:

  • адмовіцца прызнаць вынікі сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня;

  • запатрабаваць ад Беларусі правядзення новых і сумленных выбараў;

  • запатрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў;

  • запатрабаваць неадкладнага расследавання ўсіх выпадкаў гвалту над мірнымі ўдзельнікамі акцый і прыцягнуць вінаватых да адказнасці;

  • згодна з Законам аб дэмакратыі ў Беларусі і Законам Магніцкага, увесці санкцыі ў дачыненні да ўсіх асоб, адказных за фальсіфікацыю выбараў і жорсткае абыходжанне з мірнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту;

  • захоўваць актыўную прысутнасць у Беларусі, у тым ліку шляхам адпраўкі пацверджанага Сенатам пасла ЗША ў Беларусі, як толькі гэта магчыма, улічваючы, што падобная адпраўка не можа быць зроблена, калі неабходныя дзеянні прэзідэнта Беларусі, паколькі ў Беларусі няма законнага прэзідэнта.

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)