Старшыня аўтаномии „Беларусы Масквы“ Ала Тужылкіна узнагароджана медалём Францыска Скарыны

Намесніца старшыні рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі „Беларусы Масквы“ Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Адпаведны Загад падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


Tugilkinab-marka.jpg


Гэтай дзяржаўнай узнагародай Ала Тужылкіна ўганаравана за значны асабісты ўнёсак у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурніцкіх сувязяў, папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Расіі.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуе спадарыню Алу Тужылкіну з заслужанай узнагародай!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“