
За развіццё беларускай культуры "Дыпломам БІНІМ, Канада" за 2020 год узнагароджаны:
-
Ірыну Варабей – за шматгадовае развіццё і папулярызацыю беларускай вышыванкі;
-
Сяргей Мазгавы – за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенне шматлікіх беларускіх акцый у Канадзе, а таксама за арганізацыю і правядзеньне Сусветнага кангрэса беларусаў;
-
Адам Мальдзіс – за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры;
-
Уладзя Шамецька – за шматгадовую падтрымку і развіццё культурніцкіх праектаў у Канадзе;
-
Валянціна Шаўчэнка – за стварэнне кліпа i выкананне песнi "Не сьпыняйся!", якая ўвайшла ў 10 найлепшых пратэстных песняў Беларусi ў мінулым годзе.
За развіцьцё беларускай культуры "Падзяка БІНІМ, Канада" за 2020 год выказана:
-
Уладзі Шамецька, Юрасю Шамецька, Інне Каралькевіч, Аляксандру Каралькевічу і Сяргею Мазгавому – за правядзеньне вечарыны-канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэньня У.С. Караткевіча;
-
Вользе Боэ, Аляксандру Каралькевічу, Марыі Коневай, Міхасю Рыкаву, Галіне Рэзаіпур, Наталлі Стралковай і Уладзі Шамецька – за стварэньне музычнага праекту "Сэрцам з Беларуссю"
Віншуем узнагароджаных і шчыра дзякуем за працу на карысць беларускай нівы.
Паводле Сяргея Панізніка