Спорт – дарога да дружбы і міру

«О спорт! Ты – Мір! ». Гэтыя словы належаць ідэолагу і заснавальніку сучаснага алімпійскага руху, французскаму грамадскаму дзеячу П'еру дэ Кубертэну. Наколькі гэта правільна ў наш няпросты час?


01.jpg

Беларускія вакальныя ансамблі «Каданс» і «Сузор'е» САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» сумесна з мардоўскім вакальным ансамблем «Віяна» выканалі ««Хороводную песню»


Праходзяць гады, дзесяцігоддзі... І актуальнасць гэтага выказвання пастаянна пацвярджаецца міжнароднымі спартыўнымі спаборніцтвамі, якія праводзяцца у свеце. І сярод спартыўных мерапрыемстваў асаблівае месца займаюць Чэмпіянаты свету па футболе. Гэта даказвае і цяперашняе свята сусветнага футбола, якое праходзіць з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі. Адным з такіх гарадоў, якія гасцінна прымаюць футбалістаў і футбольных фанатаў цяперашняга мундыялю, з'яўляецца Самара.


02.jpg

Дырэктар ДКУ Самарскай вобласці «Дом дружбы народаў» Ігар Віктаравіч Бураў і салісткі беларускіх вакальных ансамбляў «Каданс» і «Сузор'е»


Шматнацыянальная Самарская зямля, дзе па дадзеных перапісу 2010 года пражываюць прадстаўнікі 157 нацыянальнасцяў, у дні сусветнага футбольнага першынства, значна павялічылася ў сваім нацыянальным складзе. Аўстралія, Бразілія, Данія, Коста-Рыка, Калумбія, Мексіка, Сербія, Сенегал, Уругвай... Гэта толькі некаторыя краіны, прадстаўнікі якіх, пазнаёміліся з гасціннай Самарай.

– Сапраўды хатнюю атмасферу ўдзельнікам і гасцям Чэмпіянату свету па футболе ствараюць шматлікія валанцёры, сярод якіх ёсць і прадстаўнікі нашай арганізацыі, кіраўнік і актывісты моладзевага аддзялення: Юлія Цяплянская, Вольга Данкеева, Кацярына Стрынакова, Кацярына Міхайлава, Андрэй Зыкаў, Яўген Курмакоў, Сяргей Аверын; салісткі беларускіх вакальных ансамбляў «Каданс» і «Сузор'е» – Анастасія Гуркіна, Арына Камісарава, Анастасія Асташына, Марына Кашаева. Нашы хлопцы і дзяўчаты сустракаюць і суправаджаюць футбольныя зборныя і афіцыйныя дэлегацыі, ўзаемадзейнічаюць з гледачамі на стадыёне «Самара Арэна», з футбольнымі фанатамі ў фан-зоне на плошчы ім. Куйбышава, выступаюць у шматлікіх забаўляльных мерапрыемствах – з асаблівым гонарам распавядае Георгій Курмакоў, намеснік кіраўніка моладзевага аддзялення Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».


03.jpg

Валанцёр, салістка беларускага вакальнага ансамбля «Каданс» Марына Кашаева з футбольнімі фанатамі з Аўстраліі


Нашы суайчыннікі ў Самарскім міжнародным аэрапорце «Курумоч» сустракалі і зборную каманду Расіі ў складзе якой гуляе Сяргей Ігнашэвіч, які нарадзіўся ў Маскве ў беларуска-чувашскай сям'і. Як кажа сам Сяргей Мікалаевіч, практычна кожнае лета, ён праводзіў у Беларусі, у вёсцы Хорастава Мінскай вобласці, адкуль родам яго бацька.


04.jpg

Прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» Ірына Міхайлаўна Глуская з беларускімі валанцёрамі ў фан-зоне на пл. ім. В. Куйбышава


Прыемна адзначыць таксама, што ў дні сусветнага першынства па футболе ў самарскіх беларусаў сфармаваўся і новы дэвіз «Дружба, творчество, спорт и мир – наш жизненный ориентир!». Беларускія вакальныя ансамблі «Каданс» і «Сузор'е», мастацкія кіраўнікі Іна Ігараўна Сухачэўская і Алена Аляксандраўна Кірылашава прымалі ўдзел у шматлікіх канцэртных праграмах, падрыхтаваных для гасцей ЧС-2018 на розных гарадскіх пляцоўках. У іх выкананні гучалі беларускія і рускія народныя песні, а таксама песенныя творы сучасных аўтараў.


05.jpg

Беларускі вакальны ансамбль «Каданс» у шматнацыянальнай канцэртнай праграме для фанатаў Чэмпіянату Свету ў рамках татарскага свята Сабантуй


Вельмі гасцінна прымалі выступлення беларускіх вакальных калектываў гледачы вялікай шматнацыянальнай канцэртнай праграмы для футбольных фанатаў і гасцей Чэмпіянату Свету па футболе. Мерапрыемства адбылося ў Самары 30 чэрвеня ў парку ім. Юрыя Гагарына, у рамках юбілейнага татарскага свята Сабантуй. На шматнацыянальным мерапрыемстве госці змаглі не толькі пазнаёміцца, але і палюбіць культуру народаў, якія пражываюць на самарскай зямлі. Многім жыхарам і гасцям Самары падабаецца самабытная беларуская культура і мастацтва.


06.jpg

Беларускі вакальны ансамбль «Сузор'е»


На працягу многіх стагоддзяў складаў свае песні беларускі народ. Песня – адно з найпрыгажэйшых тварэнняў чалавека. Як у карцінах мастака, у вершах паэта, у песнях адлюстроўваецца гісторыя жыцця людзей. У песні народ ўкладваў ўсю сваю душу, мастацкі густ, талент. У іх адбіліся найбольш важныя рысы нацыянальнага характару беларусаў – любоў да свабоды, стойкасць, мужнасць, вера ў дабро і справядлівасць, аптымізм і гумар. Беларускія паэты і кампазітары адлюстроўваюць у сваіх творах усю прыгажосць роднага краю. А беларускія вакальныя ансамблі Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» спалучаюць цудоўнае выкананне, як народных, так і эстрадных песень з арыгінальна пастаўленай пад іх выкананне харэаграфіяй. Так, салісткі вакальнага ансамбля «Сузор'е», мастацкі кіраўнік Алена Аляксандраўна Кірылашава, вельмі ярка і своеасабліва прадставілі аўдыторыі гледачоў беларускія народныя песні «Я скакала, плясала », «Цячэ вада ў ярок» і «З пад, шерага камушыка». Выкананне песень суправаджалася музыкай флейты, шумавых інструментах. Гледачы бурнымі працяглымі апладысментамі доўга не хацелі адпускаць салістак са сцэны. Цэласнасць вобразу, надавалі і новыя сцэнічныя касцюмы салістак творчага калектыву, якія былі пашытыя па індывідуальных эскізах, з улікам рэпертуару ансамбля.


07.jpg

Ванечка Кірылашаў – будучы саліст беларускага ансамбля


Беларускі песенны блок у канцэртнай праграме прадоўжыў шматразовы лаўрэат міжнародных, усерасійскіх конкурсаў – фестываляў мастацтваў, беларускі вакальны ансамбль «Каданс» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская. У выкананні ансамбля прагучалі забіяцкія беларускія песні «Гармонiк грае», «Лявонiха» і «Бульбачка». Гледачы пад гэтыя песні з задавальненнем танчылі прама ля сцэны.

Знаёмую шматлікім гледачам песню « Я, ты, он, она – Вместе дружна семья» беларускія вакальныя ансамблі «Каданс» і «Сузор'е» выканалі сумесна з мардоўскім вакальным ансамблем «Віяна» Самарскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі Мардоўскі нацыянальна-культурны цэнтр«Масторава», кіраўнік Ірына Пятроўна Раманава. І менавіта, пад выкананне гэтай песні на святочнай пляцоўцы утварыўся шматнацыянальны Карагод Дружбы з арганізатараў свята, удзельнікаў, гледачоў і гасцей. Уліліся ў гэты вялікі карагод і ганаровыя госці – кіраўнік рэгіёну Дзмітрый Азараў, кіраўнік гарадской акругі Самара Алена Лапушкіна, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Ігар Станкевіч.

Разам з мамамі і татамі-актывістамі абласной арганізацыі беларусаў, на шматлікіх беларускіх і міжнацыянальных мерапрыемствах прысутнічаюць і іх дзеці.

– У нас пераемнасць пакаленняў, як творчая, так і дзелавая адразу з малых гадоў закладваецца ў дзіцяці, – з усмешкай кажа Алена Аляксандраўна Кірылашава, заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік заслужанага беларускага вакальнага ансамбля «Каданс», а цяпер і беларускага вакальнага ансамбля «Сузор'е».

Яе трохгадовы сыночак Ванюша ўжо атрымлівае першыя ўрокі па вакале і практычна заўсёды прысутнічае сярод аўдыторыі гледачоў, калі мама на сцэне выступае са сваімі ансамблямі.

– Нашай шматнацыянальнай Самарскай зямлі выпаў гонар прымаць удзельнікаў і гасцей Чэмпіянату Свету па футболе, які гэтым летам праходзіць у Расіі. Гэта важная падзея для ўсёй краіны, вобласці і горада. На стадыёне «Самара Арэна» – «Касмічная» праходзяць гульні гэтай сапраўды грандыёзнай падзеі для ўсяго свету. Частка гульняў ужо прайшла, і мы ўсе дружна радаваліся перамогам каманд і таксама суперажывалі горычы паразаў. Але гэта ўсяго толькі гульня. А нашай дружбе не падуладны ні межы і ні часы. Нам вельмі прыемна, слухаць і ўражанні замежных футбольных фанатаў пра тое, што ім абяцалі панурых, злых людзей у расійскіх гарадах, а ў выніку яны ўбачылі лагоднасць і клопат, радасць ад сустрэч, і гатоўнасць дапамагчы ў любой жыццёвай сітуацыі. У такой атмасферы гасціннасці ёсць і часціца ўдзелу беларусаў Самарскай вобласці, – з гонарам кажа Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000».

Мікалай Бойка