Саша Філіпенка: «Пасля школы мне трэба было ісці ў АМАП»

Пісьменнік з гумарам пракаментаваў апошнія сумныя падзеі.


b3b1a2f4817a932bb16f31177f288bc1.jpg


«Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, у які я калісьці паступіў у Мінску, зачынілі па палітычных прычынах, — піша Саша Філіпенка. — «Бард Каледж», дыплом якога я атрымаў дыстанцыйна, і які супрацоўнічаў са Смольны інстытутам свабодных мастацтваў і навук у Пецярбургу, у які я пераехаў пасля закрыцця ЕГУ, генпракуратура РФ прызнала непажаданай арганізацыяй.

Тэлеканал «Дождж», на якім я працаваў вядучым, прызнаны замежным агентам.

Спектакль па маім рамане «Былы сын» забаронены ў Мінску.

П’еса «Ціхары» — таксама.

Мяркуючы па ўсім, пасля школы мне трэба было ісці ў АМАП — глядзіш, распусцілі б».

Нагадаем, «Дождж», галоўны незалежны тэлеканал Расіі, на мінулым тыдні прызналі «замежным агентам». Гэта значыць, што ў тэлеканала могуць пачацца праблемы з вяшчаннем канала ў кабельных сетках, ад супрацоўніцтва з ім могуць адмовіцца многія рэкламадаўцы, якія асцерагаюцца рызык.

budzma.by паводле «Салідарнасць»