26 чэрвеня, ў Тэль-Авіве, ля амбасады РБ, адбыўся пікет салідарнасці з Беларуссю.
Акцыя распачалася ў адным з саміх вядомых месцах Тэль-Авіва - ля фантана на плошчы Дізінгоф. Дэманстранты трымалі лозунгі с патрабаваннем свабодных і сумленных выбараў прэзідэнта Беларусі, вызваленнем палітвязняў, 97%, Стоп Таракан. Былі таксама плакаты на іўрыце і ангельскай мовах.
Пасля дэманстрацыя трапіла да будынку амбасады. Іх сігналамі падтрымлівалі праяджаючыя машыны. Развіваліся бел-чырвона-белыя сцягі. Гучалі лозунгі "Жыве Беларусь", "Свабоду", "Выпускай".
На акцыі гучалі беларускія песні свабоды. Дэманстранты хорам выконывалі песні "Тры чарапахі" NRM і "Грай" Ляпіс Трубяцкой.
Ізраільцяне былі зацікаўлены акцыяй і пыталі пра яе, пра стан рэчаў у Беларусі і былі салідарныя з вызваленчым змаганнем беларускага народа.
У акцыі прынялі ўдзел 100-150 чалавек.
Акцыя скончылася мірна апладысментамі салідарнасьці.
Жыве Беларусь!
Ам Ісраэль Хай!