Самарская рэгіянальная грамадская арганізацыя па захаванні і развіцці самабытнасці беларускага народа «Белая Русь» была зарэгістраваная 4 снежня 2015 года афіцэрамі запасу, якія скончылі службу ў Самары і засталіся там жыць. Старшыня «Белай Русі» – Алег Аляксандравіч Ксяндзоў.
Арганізацыя надае вялікую ўвагу вывучэнню, захаванню і развіццю нацыянальнай самабытнасці і культурна-гістарычных традыцый беларускага народа; выхаванню ў прадстаўнікоў беларускага народа павагі да нацыянальных традыцый; спрыяе ўмацаванню міжнацыянальнай згоды ў Самарскай вобласці.
СРГА «Белая Русь» з'яўляецца сябрам Саюза народаў Самарскай вобласці з 2016 года, а ў 2018 годзе заключыла дамову аб супрацоўніцтве з Самарскім Домам Дружбы народаў. За кароткі час існавання арганізацыя наладзіла цесныя кантакты з Пасольствам Рэспублікі Беларусь, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй беларусаў Расіі і рэдакцыяй газеты «Голас Радзімы», якая выдаецца ў Мінску. Таксама арганізацыя з 2017 года актыўна супрацоўнічае з мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман» г.а. Тальяці.
У 2017 годзе «Белая Русь» удзельнічала ў абласным фестывалі дружбы славянскіх народаў.
Першы фестываль дружбы славянскіх народаў.
15 красавіка 2018 гады фестываль праводзіўся ўжо ў другі раз.
Выступленне ансамбля беларускай песні "Белая Русь" на сцэне Самарскага дома афіцэраў на 2-м фестывалі дружбы славянскіх народаў.
Сябрамі арганізацыі была створана і пастаянна папаўняецца выстава прадметаў побыту беларускага народа.
Выстава прадметаў побыту і літаратуры беларускага народа
Арганізацыя штогод прымае ўдзел у Дні дружбы народаў, які ладзіць урад Самарскай вобласці.
Дзень дружбы народаў 8 верасня 2018 г.
У лістападзе 2017 года на міжнацыянальным гарадскім свяце «Адзіная сям'я» дэбютаваў створаны на базе арганізацыі ансамбль беларускай песні «Белая Русь» (кіраўнік ансамбля З.В. Ксяндзова).
Дэбютны выступ ансамбля «Белая Русь» у ДК «Заря»
Ансамбль беларускай песні "Белая Русь".
«Белая Русь» прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі маштабнага рэгіянальнага праекта – стварэнні этнакультурнага комплексу «Парк дружбы народаў» (ініцыятыва рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Саюз народаў Самарскай вобласці»). Ён будуецца пры падтрымцы губернатара Самарскай вобласці, Асамблеі народаў Расіі, Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі і Дома дружбы народаў Самарскай вобласці з мэтай захавання этнакультурнай разнастайнасці Самарскай вобласці і ўмацавання дружбы народаў у рэгіёне. Беларускі падворак ў этнаграфічным комплексе «Парк дружбы народаў» замацаваны за СРГА «Белая Русь». Яго куратар – старшыня арганізацыі А.А. Ксяндзоў.
Абрад закладкі беларускага дома
Арганізацыя штогод бярэ ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіць Дом дружбы народаў і Саюз народаў Самарскай вобласці (суботнікі, шэсці, выставы, нацыянальныя святы і г.д.)
Дзень Перамогі.
На суботніку Саюз народаў Самарскай вобласці
СРГА «Белая Русь»