Самара: Дзень дружбы народаў з беларускім каларытам

Моладзевае аддзялення, актыў і творчыя калектывы Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” прынялі ўдзел у абласным міжнацыянальным свяце.

Дзень дружбы народаў – асаблівае свята, якое дае магчымасць жыхарам і гасцям Самары пазнаёміцца з самабытнай культурай народаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці. У гэтым годзе ён праводзіўся разам з Днём горада, які адзначаецца ў другую суботу верасня.

З святам Дружбы народаў і Днём горада удзельнікаў урачыстасцей, жыхароў і гасцей Самары павіншаваў часова выконваючы абавязкі Губернатара Самарскай вобласці Дзмітрый Ігаравіч Азараў (9 верасня 2018 года абраны Губернатарам Самарскай вобласці).

– На тэрыторыі Самарскай вобласці пражываюць прадстаўнікі 157 нацыянальнасцяў і ў нас вельмі моцныя шматвяковыя традыцыі дружбы народаў, сумеснага развіцця нашых гарадоў і вёсак, будаўніцтва найбуйнейшых у краіне прадпрыемстваў, – адзначыў Дзмітрый Азараў.

Ужо традыцыйна Дзень дружбы праходзіў у ЭкоГраде “Волгарь”, менавіта ў гэтым мікрараёне абласнога цэнтра ў 2013 годзе была закладзена Алея дружбы народаў: прадстаўнікі розных народаў высадзілі маленькія ялінкі, сярод якіх ёсць і вечназялёная беларуская прыгажуня. Сёння яна ўжо падрасла і стала своеасаблівым сімвалам беларусаў Самарскай вобласці.


01-bojka.jpg

Вакальныя ансамблі “Каданс“ і “Сузор'е” САГА “Руска-Беларускае Братэрства 2000” перад выхадам на святочную сцэну

– У дружбе народаў – наша адзінства! На гэтым свяце кожны народ, які пражывае на самарскай зямлі, дэманструе свае нацыянальныя традыцыі і звычаі, знаёмства з якімі спрыяе міру і згоды ў нашым шматнацыянальным рэгіёне, – перакананая Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае братэрства 2000”.

Асноўным лейтматывам удзелу беларусаў Самарскай вобласці ў міжнацыянальным свяце стаў Год малой радзімы, пад знакам якога ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць 2018–2020 гады і V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве 10–12 кастрычніка.

З улікам гэтых падзей, актыў моладзевага аддзялення САГА “Руска-Беларускае Братэрства 2000” падрыхтаваў літаратурна-музычную кампазіцыю і конкурс-віктарыну на лепшае веданне славутасцяў Беларусі.


02-bojka.jpg

Актыў моладзевага аддзялення і творчыя калектывы САГА “Руска-Беларускае Братэрства 2000” на беларускай выставачным стэндзе

Трэба сказаць, што кампазіцыя і віктарына выклікала цікавасць у кіраўніка рэгіёну Дзмітрыя Азарава, які з цікавасцю адказваў на пытанні і па выніках атрымаў нават памятны беларускі прыз. А затым ганаровыя госці разрэзалі беларускі святочны пірог, папярэдне правільна адказаўшы на пытанне пра начынні пірага-бульбе – каралеве палёў Беларусі. Усім спадабалася пачастунак самарскіх беларусаў – пірагі з бульбай і грыбамі...

Асаблівую цікавасць у гасцей мерапрыемства выклікала выстава вырабаў беларускіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама прэзентацыя твораў класікаў беларускай літаратуры і беларускіх друкаваных выданняў – часопісаў “Адзiнства”/“Единство” і “Союзное государство”, газет “Голас Радзiмы” и “Союзное вече”.

Шмат каму запомніцца і выстава нацыянальных беларускіх строяў. З улікам таго, што 2018 год у Расійскай Федэрацыі абвешчаны Годам добраахвотніка (валанцёра), ключавыя пазіцыі на беларускім выставачным стэндзе былі аддадзены моладзі.


03-bojka.jpg

У конкурсе-віктарыне на лепшае веданне славутасцяў Беларусі прыняў удзел кіраўнік Самарскай вобласці Дзмітрый Азараў

Кіраўнікі і актыў моладзевага аддзялення арганізацыі Юлія Цяплянская, Георгій Курмакоў, Алена Сілуянава і Ганна Пустошкіна выступілі ініцыятарамі удзелу беларускай моладзі ў святочным мерапрыемстве. Лізавета Глубінец, Юльяна Буташава, Ягор Сілуянаў, Макар Даброў, Лізавета Пустошкіна з асаблівай душэўнай цеплынёй расказвалі пра самабытнай беларускай культуры.

Госці свята цёпла сустракалі ў шматнацыянальнай канцэртнай праграме беларускія творчыя калектывы. Беларускую народную песню “Лявоніха” выканаў шматразовы лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх фестываляў-конкурсаў – вакальны ансамбль “Каданс”, якому ў жніўні споўнілася 10 гадоў з дня ўтварэння, мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская, педагог вышэйшай катэгорыі па класе вакалу, а вядомую беларускую народную песню “З пад шэрага камушыка” выканаў не менш знакаміты і вядомы беларускі вакальны ансамбль “Сузор'е”, мастацкі кіраўнік Алена Аляксандраўна Кірылашава, педагог вышэйшай катэгорыі па класе вакалу.

Ірына Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў “Руска-Беларускае Братэрства 2000”, з асаблівым гонарам кажа, што акрамя выступу творчых калектываў, свой уклад у стварэнне беларускага каларыту свята ўнеслі сям'і беларусаў Самарскай вобласці, якія ў поўным складзе прымалі ўдзел ва ўсіх святочных мерапрыемствах.


04-bojka.jpg

Шматразовы лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх фестываляў-конкурсаў - вакальны ансамбль “Каданс” выконвае беларускую народную песню “Лявоніха”

Ва ўрачыстай працэдуры ўзнагароджання прадстаўнікоў нацыянальных аб'яднанняў, якую праводзіў кіраўнік рэгіёна Дзмітрый Азараў, прымала ўдзел актывістка арганізацыі Крысціна Сухачэўская, а яе старэйшая сястра Анастасія выступіла на канцэртнай сцэне ў пралогу святочнай праграмы.

Кульмінацыяй міжнацыянальнага свята – Дня дружбы народаў, стала этнадыскатэка на якой гучалі песні на нацыянальных мовах народаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці. У гэтым грандыёзным мерапрыемстве прынялі ўдзел актыў моладзевага аддзялення і беларускія вакальныя ансамблі “Каданс” і “Сузор'е” САГА “Руска-Беларускае Братэрства 2000”, а таксама творчыя калектывы школ-партнёраў арганізацыі.


05-bojka.jpg

Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” з юнымі талентамі і аматарамі самабытнай беларускай культуры

– Свята прайшло, а мы пачалі падрыхтоўку да паездкі творчай дэлегацыі нашай арганізацыі для ўдзелу ў выставе-кірмашы рамёстваў “Горад майстроў” і канцэртнай праграме “Садружнасць культур - садружнасць народаў” з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі. Гэтыя мерапрыемствы запланаваны ў рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які будзе праходзіць з 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве. На гэты форум беларусаў Самарскай вобласьці запрасіў Магілёўскі аблвыканкам, – дзеліцца сваімі планамі на бліжэйшую перспектыву Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».

Мікалай Бойка, САГА “Руска-Беларускае Братэрства 2000”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение