Рускамоўнае выданне раману «Ноч» Віктара Марціновіча трапіла ў лонг-ліст «Вялікай кнігі»

Рускамоўнае выданне раману «Ноч» Віктара Марціновіча трапіла ў лонг-ліст «Вялікай кнігі», які сёння быў размешчаны на сайце прэміі.

Акрамя Віктара Марціновіча ў спісе ёсць яшчэ адзін беларус — Саша Філіпенка са сваім раманам «Вяртанне ў Астрог». А ў мінулым годзе на прэмію намінавалася сапраўды вялікая кніга Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», якая трапіла ў шорт-ліст.

«Вялікая кніга» — літаратурная прэмія за лепшы празаічны твор на рускай мове, якая была заснавана ў 2005 годзе. Згодна з палажэннем, штогод прысуджаецца тры прэміі. Грашовы складнік наступны: першай прэміі — 3 мільёны расійскіх рублёў, другой прэміі — паўтара мільёны расійскіх рублёў, трэцяй — мільён рублёў.

budzma.by