Працы беларускага мастака Алеся Пушкіна выстаўлены ў Варшаве

Працы беларускага мастака Алеся Пушкіна цяпер можна паглядзець на выставе Sztuka Polityczna («Палітычнае мастацтва») у Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» у Варшаве, разам з працамі 27 іншых вядомых мастакоў свету, паведамляе radiosvaboda.

Выстава арганізаваная дацкім мастацкім холам ЛЭСЁ ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Польшчы і іншымі культурнымі арганізацыямі і будзе працаваць па 16 студзеня 2022 года.


04-c915634bdc669a4afdd7f44b1162887b.jpg


Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за «ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму», праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

budzma.by