Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў конкурса «Еўрабачанне» у Нідэрландах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым эфіры шоу ў якасці музычных гасцей.
"— Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў эфіра выступілі ўжо вядомыя для сям’і «Еўрабачання» гурты NaviBand і VAL разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук," — заявіў Сяргей Будкін, кіраўнік фонда.
Узнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песню «Love shine a light», з якой у 1997 годзе Вялікабрытанія перамагла на конкурсе, і якая летась зрабілася гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.
Падтрымаць Фонд: https://byculture.org/donate