12 траўня у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшоў 14-ты Ваяводскі дэкламатарскі конкурс рэлігійнай паэзіі на славянскіх мовах.
Нашыя першакласніцы і чацвёртакласнікі дэкламавалі вершы на беларускай мове. У катэгорыі класаў 0–ІІІ Юля Аляксеюк заваявала трэцяе месца, а Дарка Пэтроўская і Паўлінка Ціванюк атрымалі вылучэнні. У катэгорыі класаў IV–VI Ніка Паўлоўская атрымала першае месца, Юля Драневіч і Каліса Пэтроўская другое, Тося Іванюк трэцяе, а Олюсь Здрайкоўскі вылучэнне.
Віншуем дзяцей і іхнюю настаўніцу Аліну Ваўранюк!